Аб кампаніі

ААТ «Клецкі мехзавод», які ўваходзіць у склад холдынгу «БЕЛАВТОМАЗ», з’яўляецца найбуйнейшым у Рэспубліцы Беларусь вытворцам жгутавай прадукцыі для аўтатрактарнай тэхнікі. За кошт гэтага дасягаецца зніжэнне коштаў на сыравіну і камплектуючыя вырабы і, у канчатковым выніку, – на гатовую прадукцыю.

ААТ «Клецкі мехзавод» – гэта мабільнае, лёгкакіруемае прадпрыемства з невялікімі накладнымі выдаткамі і рацыянальным колькасным складам (сярэднеспісачная колькасць складае менш за 400 чалавек, з іх у вытворчасці жгутаў задзейнічана 200 работнікаў). Усе гэтыя якасці даюць прадпрыемству магчымасць паспяхова канкураваць з іншымі пастаўшчыкамі аналагічнай прадукцыі.

Сучаснае высокапрадукцыйнае абсталяванне з Швейцарыі для рэзкі і маркіроўкі правадоў (пяць ліній), а таксама для апрэсоўкі кантактаў (адзінаццаць прэсаў і трыццаць тры стандартных аплікатара EVSH-1) дазваляюць своечасова пастаўляць прадукцыю заказчыку, а наяўнасць электроннага стенда праверкі жгутаў забяспечвае якасць іх вытворчасці.

У цяперашні час прадпрыемствам асвоена вытворчасць больш за 3000 адзінак жгутаў: электрычных, электронных, сілавых, – і гэтая праца пастаянна ўдасканальваецца. Усе жгутавыя вырабы адпавядаюць патрабаванням СТБ ISO 9001-2018, і знаходзіцца на стадыі завяршэння ўкараненне стандарта СТБ 16949.